Шарады

Што спатрэбіцца: ручка або аловак, папера.

 У чым заключаецца гульня. Гэта гульня для дзяцей старэйшага ўзросту. Падзяліце ўдзельнікаў на дзве каманды, і няхай для кожнай дзеці прыдумаюць назву.

Дайце кожнаму ўдзельніку палоску паперы, на якой можна напісаць загаданую шараду. Калі ў камандах мала ігракоў, няхай кожны напіша некалькі загадак. Загадваць можна што заўгодна: назвы кніг, фільмаў ці песень, дзеянні ці простыя словы і рэчы.

Пакладзіце ўсе загадкі каманды А ў капялюш або сумку, каб каманда Б іх даставала, і наадварот.

Выбраны ігрок з каманды А выцягвае з капелюша шараду. Не кажучы ні слова, дзіця павінна зрабіць так, каб яго каманда адгадала слова ці фразу. Можна разбіваць слова на склады, выкарыстоўваць жэсты і пантаміму, але нельга ўтвараць гукі. Можна пляскаць у далоні, але нельга, напрыклад, бляяць, як авечка.

За кожную адгадку каманда атрымлівае адно ачко. Перамагае каманда, якая першай набрала пяць ачкоў.

Для дзяцей малодшага ўзросту можна проста сабраць усе ідэі ў адну сумку і па чарзе разыгрываць іх перад усёй групай, без дзялення на каманды. Дзіця, якое адгадае правільна, павінна паказаць наступную шараду.

Чым карысная гульня. Шарады — гэта класічная гульня для дзіцячых кампаній усіх узростаў. Гэта спосаб развіць невербальныя (бясслоўныя) навыкі зносін дзяцей. Гульню лёгка адаптаваць для розных узростаў.