Шлёпаем па лужынах!

Што спатрэбіцца: гумавыя боты і воданепранікальная вопратка.

У чым заключаецца гульня. Большасць дзяцей не могуць проста так прайсці міма лужын. Скакаць па лужынах весела: вакол куча пырсак, ну і што, што крыху запэцкаўся?! Гэта ж выдатна!

Чаму б не вывесці дзяцей пасля дажджу на вуліцу, каб уволю паскакаць па лужынах?

Надзеньце гумавыя боты і воданепранікальнае адзенне і паспрабуйце знайсці як мага больш лужын. Дзе самая вялікая? А самая глыбокая? У каго атрымліваецца больш за ўсё пырскаў? Удасца пераскочыць праз лужыну на адной назе? А на дзвюх?

Няхай дзеці разглядаюць адлюстраванне ў кожнай лужыне. Што яны бачаць? Што адбываецца, калі кінуць у ваду ліст, палку ці камень?

Не бойцеся і вы плёскацца ў лужынах — дзеці будуць у захапленні, калі вы далучыцеся!

Чым карысная гульня. Гэты занятак — выдатны спосаб даведацца пра навакольны свет. Гульня стымулюе ўсе органы пачуццяў.