Што рабіць, калі дзіця ўпала
Падзенні для большасці дзяцей заканчваюцца драпінамі ці сінякамі. Аднак трэба памятаць, што падзенні могуць мець сур’ёзныя наступствы, асабліва для немаўлят і малых дзяцей.
Body
Што рабіць, калі дзіця ўпала
- Супакойце і суцешце дзіця. Абніміце і пашкадуйце яго.
- Прыкладзіце што-небудзь халоднае або лёд (загорнуты ў тканіну ці насоўку) да месца ўдару.
- Калі дзіця скардзіцца на моцны боль у назе ці руцэ пасля падзення і не можа хадзіць або ходзіць з цяжкасцю, а таксама калі ў месцы ўдару ёсць выяўленая прыпухласць, гэта можа быць сігналам сур’ёзнай траўмы — вывіху, расцяжэння або пералому.
- Калі дзіця парэжацца ў выніку падзення, паверхневыя раны прамыйце вадой з мылам, каб выдаліць бруд.
- Калі ідзе кроў, яе неабходна спыніць.
- Калі дзіця стукнулася галавой у выніку падзення, але не страціла прытомнасць і паводзіць сябе як звычайна, працягвайце назіраць за яго паводзінамі на працягу наступных 48 гадзін, каб выявіць любыя незвычайныя прыкметы, якія могуць указваць на наяўнасць сур’ёзнай траўмы.
Калі неабходна адвесці дзіця да ўрача
Адвядзіце дзіця да ўрача, калі:
- яно вельмі соннае ці з цяжкасцю прачынаецца;
- яно скардзіцца на галавакружэнне;
- у яго рвота;
- яно скардзіцца на галаўны боль, болі ў шыі ці спіне;
- яно не можа нармальна хадзіць, кантраляваць ці згінаць ногі або рукі ці скардзіцца на моцны боль пры руху або ў месцы ўдару;
- яно скардзіцца на праблемы са зрокам;
- яно не можа нармальна сфакусіраваць погляд.
Калі неабходна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу неадкладна
Калі вы заўважыце любую з прыкмет ніжэй, НЕАДКЛАДНА ПАЗВАНІЦЕ Ў ХУТКУЮ МЕДЫЦЫНСКУЮ ДАПАМОГУ ПА ТЭЛЕФОНЕ 103:
- дзіця без прытомнасці;
- дзіця не рухаецца ці яму цяжка рухацца пасля падзення;
- у дзіцяці цяжкае дыханне;
- дзіця ў свядомасці, але вельмі ўзбуджанае;
- у дзіцяці моцная рвота;
- дзіця часткова ў свядомасці, дэзарыентаванае, у яго эпілептычны прыпадак.
Калі дзіця без прытомнасці і не падае прыкмет жыцця, неабходна адразу ж пачаць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і неадкладна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу (103).