Што рабіць, калі клюнула птушка ці ўкусіў дробны грызун

У выпадку ўкусаў грызуноў і птушак працэдура прамывання раны такая ж, як і пры ўкусах сабак і катоў, але варта памятаць пра некаторыя асаблівасці.
Body

Асноўныя меры:

  • Як мага хутчэй прамыйце рану чыстай праточнай вадой з мылам.
  • Калі ідзе кроў, яе неабходна спыніць.

Калі клюнула птушка — асаблівыя меры:

  • Калі клюнула птушка і рана мае прыкметы інфекцыі або знаходзіцца ў адчувальным месцы (напрыклад, каля вачэй), магчыма, урач прапіша лячэнне з ужываннем антыбіётыкаў.
  • Калі на працягу аднаго або двух тыдняў пасля здарэння ў дзіцяці з’явяцца сімптомы грыпу, абавязкова адвядзіце яго да ўрача: гэта можа быць «папугайная ліхаманка» (арнітоз).

Калі ўкусіў дробны грызун — асаблівыя меры:

Нягледзячы на тое, што грызуны (хамяк, марская свінка ці мыш) дробныя, на месцы іх укусаў застаюцца вялікія раны. Варта памятаць, што часта гэтыя грызуны могуць быць пераносчыкамі розных бактэрый, і таму пры з’яўленні любых прыкмет інфіцыравання раны (пачырваненне, ацёк, нагнаенне, тэмпература і г. д.) неабходна паказаць дзіця ўрачу.