Што рабіць, калі ваша дзіця ўкусіў сабака

Буйныя сабакі небяспечныя для дзіцяці, таму што яны могуць лёгка пашкодзіць твар ці шыю. Але трэба памятаць, што маленькія сабакі могуць быць не менш небяспечнымі, асабліва калі наблізіцца да іх раптоўна, таму што ў гэтым выпадку яны могуць укусіць дзіця ад спалоху.
Body

Акажыце дзіцяці неабходную першую дапамогу:

  • як мага хутчэй прамыйце рану чыстай праточнай вадой з мылам;
  • калі ідзе кроў, яе неабходна спыніць;
  • калі дзіця ўкусіў хатні сабака, даведайцеся імя гаспадара, яго адрас і нумар тэлефона, звесткі пра вакцынацыю сабакі ад шаленства, а таксама даныя пра ветэрынара, які яго вакцынаваў і раней лячыў;
  • калі дзіця ўкусіў бяздомны сабака, звярніцеся ў службу адлову такіх жывёл у вашай краіне, супрацоўнікі якой павінны прыбыць на месца і вызначыць, ці быў сабака чыпіраваны і ці прайшоў ён вакцынацыю ад шаленства;
  • абавязкова як мага хутчэй звярніцеся да ўрача, паколькі для лячэння ўкусу могуць спатрэбіцца дадатковая тэрапія, хірургічнае ўмяшанне, вакцына супраць слупняку або шаленства;
  • калі сабака нанёс дзіцяці цяжкія траўмы або калі ёсць траўмы ў вобласці твару, галавы ці шыі, неадкладна выклічце хуткую медыцынскую дапамогу (103) ці адвязіце дзіця ў бальніцу.