Што такое жорсткае абыходжанне і незадавальненне патрэб дзіцяці
Пад жорсткім абыходжаннем часцей за ўсё маюць на ўвазе жорсткае збіццё або сексуальны гвалт. Аднак эмацыянальны гвалт і незадавальненне патрэб дзяцей сустракаюцца часцей, і іх уплыў на здароўе і развіццё дзіцяці не менш згубны. Жорсткае абыходжанне можа быць як адзінкавым інцыдэнтам, так і шэрагам выпадкаў, якія адбываюцца на працягу пэўнага часу. Дзеці звычайна церпяць гвалт з боку тых, хто пра іх клапоціцца, і часцей за ўсё гэта іх бацькі. Калі бацькі пражываюць асобна, крыўдзіцелем дзіцяці можа быць чарговы партнёр аднаго з бацькоў.
Здзяйсняць гвалт могуць і іншыя людзі, якія клапоцяцца пра дзіця: пажылыя сваякі, прыёмныя бацькі, а таксама людзі, якія нясуць прафесійную адказнасць за дзіця, маюць уладу над ім, або людзі, якім дзіця давярае (напрыклад, выхавацель, настаўнік, трэнер і інш.). Невядомыя асобы, якія выкарыстоўваюць інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі для наладжвання зносін з дзіцем з мэтай жорсткага абыходжання з ім, таксама могуць здзяйсняць гвалт. Іншыя дзеці часта выступаюць у ролі тых, хто здзяйсняе гвалт.
Якія формы можа прымаць жорсткае абыходжанне з дзецьмі:
- фізічнае;
- эмацыянальнае;
- сексуальнае;
- эксплуатацыя дзіцяці;
- гвалт з боку аднагодкаў;
- лічбавае;
- інстытуцыянальнае.
Якія патрэбы дзіцяці могуць быць незадаволены:
- фізічныя;
- эмацыянальныя;
- медыцынскія;
- адукацыйныя;
- адсутнасць нагляду або недастатковы нагляд за дзіцем.
Калі цікава, паглядзіце відэа: https://www.youtube.com/watch?v=6kcKX2In0B0