Шукаем колеры

Што спатрэбіцца: невялікі аднатонны прадмет (напрыклад, чырвоная шкарпэтка або апельсін).

У чым заключаецца гульня. Прапануйце дзіцяці згуляць у гульню «Шукаем колеры». Скажыце: «Глядзі! Вось чырвоная шкарпэтка. Можаш знайсці што-небудзь яшчэ чырвонага колеру? Давай пашукаем разам!». Гульню можна праводзіць як дома, так і на вуліцы. Важна часцей прамаўляць уголас назвы колераў.

У наступны раз прапануйце новы прадмет і шукайце іншы колер. Дадавайце ў гульню фіялетавы, аранжавы, карычневы — любыя колеры па меры таго, як дзіця будзе запамінаць тыя, з якімі вы гулялі да гэтага. З кожным разам дзіця будзе пазнаваць і разумець усё больш, вы можаце прасіць яго знайсці прадметы пэўнага колеру, не паказваючы іх, а проста называючы колер, ці спытаць, які колер яно само хоча шукаць.

Дапамагайце свайму дзіцяці вучыць колеры не толькі з дапамогай такой гульні, але і проста прамаўляючы іх пры выкананні паўсядзённых спраў (пры гатаванні ежы: «Цяпер я абяру гэтыя жоўтыя бананы» або адзяванні: «Давай знойдзем тваю фіялетавую кашулю»).

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Веданне колераў — важная частка падрыхтоўкі да школы. Мысленне вашага дзіцяці развіваецца па меры таго, як яно засвойвае, што прадметы могуць выглядаць па-рознаму, але быць аднаго і таго ж колеру, а таксама што падобныя прадметы, напрыклад шапкі, могуць быць розных колераў.