Шукаем жывёл

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Адпраўляйцеся на вуліцу, туды, дзе ў дзяцей ёсць магчымасць убачыць розныя праявы жывой прыроды (напрыклад, за горад, у мясцовы парк ці гарадскі сад). Папрасіце дзяцей агледзецца і паспрабаваць убачыць жывёл, птушак і насякомых. Няхай уважліва глядзяць вакол сябе і расказваюць, што яны бачаць. Ці ёсць хто-небудзь на зямлі і ў траве? На лісці кустоў? На дрэвах? У небе? Можна так бавіць час у розных месцах і потым параўноўваць і абмяркоўваць вынікі.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Заняткі на ўважлівасць вельмі карысны для выпрацоўкі пільнасці і здольнасці засяродзіцца і захоўваць канцэнтрацыю. Разглядаючы асяроддзе вакол сябе ў пошуках жывых істот, дзеці больш даведваюцца аб прыродзе і навакольным свеце. Акрамя таго, расказваючы пра прыроду і свае адкрыцці, яны вучаць новыя словы і пашыраюць свой слоўнікавы запас.