Скачам
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. Прыйшоў час трохі паскакаць. Пастаўце дзіця нагамі на мяккую паверхню (напрыклад, на канапу ці нават сабе на калені). Падтрымлівайце яго за бакі ці за рукі. Ногі дзіцяці ў гэтым узросце могуць яшчэ быць не ў стане ўтрымліваць усю вагу, таму не «стаўце» яго на ногі поўнасцю, а надзейна падтрымлівайце, робячы так, каб дзіця спружыніла нагамі і «падскоквала». Павярніце яго тварам да сябе, каб дзіця магло бачыць вашу рэакцыю — заўсёды дэманструйце тыя эмоцыі, якія вы хочаце, каб гульня выклікала ў яго. Сачыце за рэакцыяй. Працягвайце, пакуль дзіця ўсміхаецца, павісквае і наогул паказвае, што яму падабаецца. Можаце чытаць які-небудзь дзіцячы вершык або напяваць песеньку ў такт вашым рухам, напрыклад:
Скача зайчык па дарожцы,
Прыг-скок.
Правай ножкай, левай ножкай,
Прыг-скок.
Скачам, скачам без аглядкі,
Прыг-скок.
І папляскаем у ладкі,
Прыг-скок.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта гульня развівае фізічныя навыкі, каардынацыю рухаў, а таксама дапамагае ў далейшым развіваць маўленне вашага дзіцяці. А яшчэ гэта весела!