Слухаем спевы птушак
Што спатрэбіцца: аўдыязапіс спеваў птушак (неабавязкова).
У чым заключаецца гульня.
Крок 1.
Выйдзіце на вуліцу і паслухайце птушак — лепш за ўсё гэта рабіць на досвітку або на захадзе сонца. Паслухайце, ці адрозніваеце вы галасы розных птушак.
Крок 2.
Паспрабуйце паўтарыць тыя гукі, якія чуеце. Няхай ваша дзіця спрабуе паўтараць за птушкамі або за вамі.
Крок 3.
Паспрабуйце разабраць, якія птушкі якія гукі ўтвараюць. Можаце пачаць з простага — піск ластавак або буркаванне галубоў. Магчыма, вам будзе цікава паслухаць аўдыязапіс розных птушак, каб навучыцца распазнаваць іх спевы і галасы.
Крок 4.
Запісваючы або паўтараючы пачутыя гукі, паспрабуйце стварыць уласны «ранішні хор» з птушыных галасоў. Можна прыдумаць уласны рытм або мелодыю, нібы напяваючы тыя гукі, якія вы чуеце!
Чаму вучыцца ваша дзіця. Дзіця паступова вучыцца распазнаваць і ўтвараць гукі, што спрыяе далейшаму развіццю камунікатыўных навыкаў.