Спрытны і хуткі
Што спатрэбіцца: дробныя каменьчыкі; прадметы, якія можна высока-высока падкідваць, напрыклад, мяшочак з фасоллю, напоўнены грэчкай/манкай паветраны шарык ці мяч; у залежнасці ад умоў гульні або лапатка, або маленькі абруч, або крэйда.
У чым заключаецца гульня. Выйдзіце на вуліцу, і няхай дзіця/дзеці збяруць жменю дробных каменьчыкаў (памерам з боб). Затым зрабіце невялікую ямку ў зямлі, каменьчыкі можна раскласці вакол яе ці скласці ў ямку. Мэта гульні — падкінуць прадмет высока ў паветра і паспець скласці ўсе каменьчыкі ў яму або дастаць іх з яе, перш чым прадмет упадзе на зямлю. Трэба быць даволі спрытным, каб абагнаць прадмет, які падае.
Калі няма магчымасці зрабіць ямку, можна намаляваць круг (напрыклад, крэйдай на асфальце) або пакласці на зямлю невялікі абруч ці кальцо.
Чым карысная гульня. Дзякуючы гэтай гульні выдатна трэніруюцца хуткасць, каардынацыя і спрыт. Такія заняткі вельмі падабаюцца дзецям, яны атрымліваюць шмат задавальнення.