Спяваем дзіцячыя песенькі
Што спатрэбіцца: нічога.
Што вы можаце рабіць разам:
Крок 1.
Праспявайце свайму дзіцяці песеньку, напрыклад з любімых мультфільмаў. Паўтарайце песню, пляскаючы ў ладкі і ўсміхаючыся.
Крок 2.
Ёсць мноства выдатных дзіцячых песенек ці вершыкаў, якія можна спяваць або расказваць удваіх. Як толькі дзіця запомніць і пачне пазнаваць нейкія з іх, можна даваць праспяваць або прагаварыць нейкія са слоў ці радкоў, рабіць гэта па чарзе.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэты занятак выдатна падыходзіць для развіцця маўлення і слыху ў маленькіх дзяцей. Простыя песні дапамагаюць дзецям вучыцца вымаўляць словы, развіваюць фанематычнае ўспрыманне і навыкі вымаўлення складаных гукавых груп. Гэта практыкаванне таксама вучыць уважліва слухаць, паколькі ў песенькі часта ёсць сюжэт, а значыць трэба быць уважлівым, каб даведацца, што адбылося. Калі дзіця вучыцца спяваць «свае» радкі па чарзе з вамі, гэта выдатна адбіваецца на развіцці сацыяльных навыкаў, такіх як уменне чакаць сваёй чаргі і слухаць.