Сямейныя песні

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Хутчэй за ўсё, вы спяваеце свайму дзіцяці з самага яго нараджэння. У гэтым узросце яму ўжо можа быць цікава навучыцца спяваць любімыя песні разам з вамі. Спачатку выканайце адну з простых, добра знаёмых вашаму дзіцяці песень. Няхай паспрабуе праспяваць разам з вамі якую-небудзь частку — можа быць, прыпеў або радкі, якія паўтараюцца. Вы можаце рабіць паўзы, каб дзіця само спявала пэўныя словы або радкі. Гэта выдатны занятак для ўсёй сям'і. У нейкі момант вы можаце заўважыць, што дзіця напявае сабе гэтыя песні, калі гуляе ці нават калі засынае.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дадзены від дзейнасці развівае ў вашага дзіцяці памяць і навыкі мыслення. Акрамя таго, дзіця вучыць новыя словы, запамінаючы песні, якія вы спяваеце.