Тэатр ценяў

Што спатрэбіцца: лямпа ці ліхтарык.

У чым заключаецца гульня. Каб пачаць гульню, трэба падрыхтавацца:

1. Знайдзіце светлы ўчастак сцяны або павесьце белую прасціну. Пастаўце перад ёй лямпу ці навядзіце на яе ліхтарык.

2. Размясціце рукі паміж лямпай і сцяной і паглядзіце, якія цені адкідаюць рукі. Паспрабуйце адлюстраваць гіганцкую і малюсенькую руку, то аддаляючы далонь, то набліжаючы яе да крыніцы святла. Паспрабуйце зрабіць матылька, злучыўшы далоні і адагнуўшы вялікія пальцы.

3. Паэксперыментуйце з рознымі формамі. Паспрабуйце скласці рукі ў форме зайчыка, каровы, аленя, сабакі, асла ці качкі.

Паміж гульнёй ценяў і кіно шмат агульнага, у абодвух выпадках святло выкарыстоўваецца для праецыравання малюнкаў на экран. Паспрабуйце падключыць голас, музыку ці нават колеры, каб надаць тэатру ценяў крыху кінематаграфічнасці.

Весяліцеся ад душы, надзяляючы сваіх ценявых персанажаў пацешнымі галасамі, прымушаючы іх біцца ці абдымацца.

Чым карысная гульня. Гэты занятак развівае ўяўленне, бо вы ствараеце ценявых персанажаў сваімі рукамі. Дзеці больш даведваюцца пра цені і напрамак святла.