Ты дацягнешся!
Што спатрэбіцца: мяккая яркая цацка.
У чым заключаецца гульня. Першае, што трэба зрабіць, гэта пераканацца, што на мяккай паверхні, дзе вы будзеце гуляць, няма прадметаў, якія маглі б адцягваць увагу дзіцяці. Цяпер пакладзіце дзіця на жывоцік і сядзьце за ім.
Пакладзіце перад дзіцем мяккую яркую цацку і прыцягніце яго ўвагу да яе (можна трохі паварушыць цацку).
Убачыўшы цікавы прадмет, ваша дзіця будзе спрабаваць дацягнуцца да яго, круціць галавой і выцягваць рукі. Калі яно яшчэ вельмі малое, хутчэй за ўсё, будзе спрабаваць варушыць толькі галавой і рукамі.
Паўтарайце гэта практыкаванне раніцай і днём, і праз некалькіх тыдняў вы зможаце яго ўскладніць. Калі ўбачыце, што дзіця робіць розныя рухі галавой і выцягвае рукі, каб дацягнуцца да цацкі, асцярожна прытрымайце яго ногі, каб яно выцягнулася з большай сілай.
Памятайце, што з дзіцем трэба абыходзіцца максімальна асцярожна, каб не нашкодзіць яму. Калі вы заўважылі, што ваша дзіця стамілася, спыніце гульню.
Практыкаванні на сілу і тонус мышцаў спрыяюць развіццю мозгу, што дапаможа вашаму дзіцяці лепш кантраляваць свае рухі. А выкарыстоўваючы яркі прадмет, вы стымулюеце зрок дзіцяці.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. З дапамогай гэтага лёгкага практыкавання вы стымулюеце мышачны тонус вашага дзіцяці, што пасля дазволіць яму навучыцца сядзець, поўзаць і хадзіць. Адзін з найбольш важных аспектаў развіцця буйной маторыкі — гэта магчымасць рухацца і хутка пазнаваць свет.