«У мяне ёсць кошык»
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Першы ігрок пачынае са слоў: «У мяне ёсць кошык. У маім кошыку…». Пасля гэтай фразы павінна ісці слова на літару «а». Напрыклад: «У маім кошыку апельсін».
Другі ігрок паўтарае фразу, але дадае да яе яшчэ адзін прадмет. На гэты раз на літару «б». Напрыклад: «У маім кошыку апельсін і банан».
Наступны ігрок паўтарае фразу «у маім кошыку…», а затым усе прадметы, якія называлі, дадаючы нешта, што пачынаецца з наступнай літары алфавіту. Так працягваецца да літары «я».
Калі ігрок забывае прадмет ці памыляецца, ён выбывае з гульні. Пераможцам становіцца той, хто застаўся апошнім.
Чым карысная гульня. У гэтым практыкаванні галоўнае — запамінанне, літары і словы. Дзеці разам складаюць доўгі спіс самых мудрагелістых і невідавочных прадметаў. У кошыку можа апынуцца што заўгодна — ад апельсінаў, бананаў і вінаграду да аленяў, буслоў і веліканаў — не абмяжоўвайце палёт фантазіі.