У што можа ператварыцца ложак

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Пасадзіце дзяцей на ложак і папрасіце іх уявіць, у што ён можа ператварыцца. Можа быць, гэта паравоз, самалёт ці хуткасны выратавальны катар? Няхай дзеці пафантазіруюць, куды яны адправяцца і што пры гэтым убачаць.

Яны могуць схавацца пад коўдрай і прыкінуцца ведзьмамі ў пячоры, якія вараць таемнае зелле. А можа, яны ўявяць сабе, быццам ладзяць пікнік з плюшавым мішкам у цёмным лесе?

Каб было яшчэ цікавей, прапануйце дзецям некалькі цацак або няхітры рэквізіт, каб зрабіць уяўныя прыгоды больш рэалістычнымі. Дайце волю ўяўленню.

Гэты занятак можна ператварыць ва ўгадайку. Пакуль адзін ігрок (або ігракі) нешта паказвае (-юць), знаходзячыся на ложку, іншы спрабуе адгадаць, у што гэты ложак «ператварыўся» і што адбываецца.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Падобныя гульні развіваюць фантазію і ўяўленне дзіцяці. Калі дзіця ўяўляе, гэта стымулюе развіццё мыслення. Далучэнне да гульні іншых людзей (членаў сям'і ці іншых дзяцей) умацоўвае сацыяльную кампетэнтнасць вашага дзіцяці і яго здольнасць да ўзаемадзеяння.