Ухапі прадмет

Што спатрэбіцца: тое, што дзіця можа ўзяць, пажадана рознай тэкстуры, напрыклад лыжка, фрукт, баваўняная тканіна.

У чым заключаецца гульня. Гэта гульня накіравана на тое, каб дапамагчы дзіцяці авалодаць рухамі сваіх рук і навучыцца браць і трымаць прадметы. Гэта спатрэбіцца пасля, напрыклад, каб паднесці лыжку да рота.

Дайце дзіцяці ў руку прадметы рознай тэкстуры (губку, лыжку, вату, лісцік, банан і г. д.), няхай бярэ іх і абмацвае.

Пры гэтым размаўляйце з дзіцем і тлумачце, што менавіта яно зараз бярэ ў руку. Напрыклад, кажыце: «Гэта лыжка». Растлумачце, для чаго выкарыстоўваецца прадмет, апішыце, якой ён формы і з чаго зроблены.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта дапамагае дзіцяці вучыцца кантраляваць рухі рук, што неабходна для ўтрымання прадметаў і выканання дзеянняў.