Умееш гэтым карыстацца?

Што спатрэбіцца: прадметы штодзённага ўжытку, знаёмыя вашаму дзіцяці (расчоска, лыжка, зубная шчотка, венік і г. д.).

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця ўжо разумее, навошта патрэбны тыя ці іншыя прадметы. Яно засвойвае гэта, назіраючы за іншымі членамі сям'і, а таксама калі яму прапаноўваюць выкарыстоўваць пэўныя прадметы самастойна. Дапамажыце яму. Напрыклад, адзяваючыся раніцай, вы можаце даць дзіцяці расчоску і сказаць: «Ты можаш сам/сама расчасаць!» (магчыма, вам трэба будзе паказаць, як гэта рабіць, або асцярожна накіраваць руку вашага дзіцяці), «Так-так, ты ўсё правільна робіш!». Паспрабуйце тое ж самае і з іншымі бытавымі прадметамі і абавязкамі. Калі вы бачыце, што ваша дзіця імкнецца зрабіць нешта само, падтрымайце яго: «Ого, ты сам узяў / сама ўзяла венік і падмятаеш. Малайчына!».

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Веданне таго, што розныя рэчы выкарыстоўваюцца пэўным чынам у паўсядзённым жыцці, з'яўляецца важным крокам у развіцці мыслення. Ваша дзіця пачынае ўсведамляць сувязь паміж прадметам (зубной шчоткай) і яго прызначэннем (чысціць зубы) — гэта важна для развіцця. Пры гэтым вы таксама стымулюеце маўленчае развіццё дзіцяці, называючы прадметы, якія яго акружаюць, і апісваючы дзеянні, для выканання якіх яны прызначаны. Рабіце ўсё разам і з задавальненнем!