Уверх па прыступках
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце вашаму дзіцяці можа быць цікава падымацца і спускацца па лесвіцы. (Калі ў вашым доме няма лесвіцы, магчыма, яна ёсць недзе побач, напрыклад на вуліцы, дзе вы можаце дапамагчы свайму дзіцяці папрактыкавацца.) Абавязкова будзьце побач са сваім дзіцем, калі яно спрабуе падняцца або спусціцца. Спачатку дзіцяці можа быць лягчэй паўзці па прыступках, але потым яно ўжо будзе спрабаваць устаць, трымаючыся за вашу руку або парэнчы. Падбадзёрвайце дзіця простымі вершыкамі або песенькамі: «Па прыступках крочым мы: раз-два-тры!».
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця вучыцца каардынаваць рухі сваіх ног і ступняў, каб паспяхова справіцца з новымі фізічнымі нагрузкамі. А калі вы дадаткова станеце лічыць («Раз-два-тры! Адна прыступка, другая!» і г. д.), то будзеце стымуляваць ранняе развіццё разумення і засваення ліку.