Вершык для малога дзіцяці
Што спатрэбіцца: добры настрой!
У чым заключаецца гульня. Адзін з самых выдатных спосабаў зносін з дзіцем — розныя слоўныя заняткі і гульні.
Пакладзіце дзіця на мяккую роўную паверхню, напрыклад на дзіцячы ложачак, ваш ложак ці на пакрывала, разасланае на падлозе. Прачытайце дзіцяці любы вершык. Калі яно нядаўна прачнулася, можна расказаць такі:
Хто прачнуўся, пацягнуўся,
Маме з татам усміхнуўся?
Гэта мы прачнуліся,
Сонна пацягнуліся!
Каб дзіцятка жвавым стала,
Аднаго разочка мала.
Паспрабуем пацягнуцца,
Каб да сонца дакрануцца!
Ухапіць яго прамень
І сагрэць ім гэты дзень!
А ўкладваючы дзіця спаць, прачытайце такі вершык:
Ручкі коўдру падцягнулі
І, стаміўшыся, заснулі.
Ножкі спяць і спіць жывоцік,
Замаўчаў, заснуўшы, роцік.
Сонным вочкам сніцца мама,
Побач шчочкі спяць таксама.
Вушкі спяць і носік спіць,
Мы не будзем іх будзіць.
Расказвайце дзіцяці любыя вершыкі, якія ведаеце. Рабіце гэта хаця б раз на дзень.
Чым карысная гульня. Чытанне вершаў немаўляці садзейнічае ўмацаванню сувязі паміж ім і дарослым, дапамагае дзіцяці развіваць слых, маўленне і навыкі сацыяльнага ўзаемадзеяння.