Воплескі

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Выдатная гульня, для якой падыдзе любое месца і час: на вуліцы, дома, дзе заўгодна — абы ваша дзіця адчувала сябе камфортна.

Спачатку сядзьце на падлогу (на канапу, ложак або крэсла), пасадзіце сваё дзіця побач з сабой або на калені, тварам да сябе. Састройце яму смешную міну і папрасіце яго таксама паказаць што-небудзь пацешнае або дакрануцца да нейкай часткі цела. Нават калі дзіця спачатку не зусім разумее, як зрабіць нешта пацешнае, неўзабаве яно пачне спрабаваць паўтараць за вамі.

Калі ў вашага дзіцяці атрымалася змяніць выраз твару ці дакрануцца да пэўнай часткі цела, як вы прасілі, узнагародзьце яго апладысментамі. Пляскайце ў ладкі, можаце сказаць «ура» або «малайчына», заахвочваючы да таго, каб дзіця паўтарала тое, што ў яго атрымалася. Зрабіце невялікую паўзу, а затым паўтарыце зноў. Плясніце ў ладкі і скажыце «ўра», каб убачыць рэакцыю вашага дзіцяці. Папрасіце яго таксама паспрабаваць паўтарыць. Пакажыце, як гэта зрабіць, ці вазьміце дзіця за рукі і дапамажыце яму першыя некалькі разоў. Неўзабаве ў вашага дзіцяці ўсё атрымаецца без старонняй дапамогі.

Пляскаць у ладкі спачатку можа быць складанай задачай для вашага дзіцяці, але з вашай дапамогай і падтрымкай яму будзе прасцей навучыцца.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзякуючы гэтаму простаму занятку ваша дзіця пачне пераймаць жэсты і дзеянні дарослых, гэта палепшыць каардынацыю рухаў яго маленькіх ручак. А яшчэ гэта прыемнае сумеснае баўленне часу, якое ўмацоўвае вашу прыхільнасць адзін да аднаго.