Вясёлая сімфонія
Што спатрэбіцца: пакеты з магазіна, пластыкавыя тазы, пустыя бляшаныя банкі.
У чым заключаецца гульня. Выпраўляйцеся з дзецьмі на прагулку ў сад, парк, на бераг вадаёма ці проста ў двор. Падчас шпацыру папрасіце іх пашукаць прадметы, якія могуць утвараць цікавыя гукі. Напрыклад, сухое лісце, гальку, ракавінкі, палкі, сасновыя шышкі або кару. Няхай дзеці падумаюць, якія гукі могуць утвараць прадметы, паэксперыментуюць з рознымі матэрыяламі. Калі яны збяруць дастаткова рэчаў, можна ўсё раскласці вакол сябе разам з тазамі і каструлямі. Цяпер час пашумець! Няхай шумяць чым заўгодна і як заўгодна — шоргаты, бразгатанне, храбусценне, стук і ляск — у нашай сімфоніі ўсё будзе гучаць выдатна.
Чым карысная гульня. Стварэнне гукаў з выкарыстаннем розных прадметаў і матэрыялаў — выдатны спосаб раскрыць творчыя здольнасці дзяцей, навучыць іх слухаць і прыслухоўвацца, а таксама даведацца больш пра розныя матэрыялы ў навакольным свеце. А яшчэ гэта займальны занятак, які дапамагае палепшыць канцэнтрацыю ўвагі дзіцяці.