Выконваем каманды

Што спатрэбіцца: добры настрой.

У чым заключаецца гульня. Дарослы ці дзіця можа ўзяць на сябе ролю «капітана». «Капітан» становіцца перад групай ігракоў і выкрыквае каманды, напрыклад «па камандзе капітана скакаць на адной назе», «па камандзе капітана прысядаць» ці «па камандзе капітана высунуць язык». Дзеянне, якое пачынаецца са слоў «па камандзе капітана…», павінна выконвацца. Дзеянне, якое НЕ пачынаецца са слоў «па камандзе капітана…», выконваць нельга.

Калі нехта збіўся, ён выбывае, нават калі пры гэтым ігрок не поўнасцю выканаў дзеянне, а проста пачаў рухацца. Ігракі таксама выбываюць з гульні, калі не выконваюць дзеянне, загаданае са словамі «па камандзе капітана», якім бы абсурдным яно ні было.

Пераможцам становіцца ігрок, які застаўся апошнім. Можна прапанаваць правесці бліц-раўнд з «Капітанам», каб убачыць, ці зможа ён падлавіць і выйграць.

«Капітан» сам можа выконваць любыя дзеянні. Гэта дапаможа заблытаць ігракоў. Напрыклад, калі вы робіце ўсё, што кажаце («па камандзе капітана паглядзіце налева», «па камандзе капітана паглядзіце направа», «паглядзіце налева»), некаторыя дзеці могуць выканаць усе тры дзеянні. Але, вядома, апошняе не трэба выконваць, бо яно не пачыналася з патрэбных слоў.

Чым карысная гульня. Гэты занятак — не толькі фізічна актыўная гульня і вясёлае энергічнае баўленне часу. Гэта добрая трэніроўка на ўважлівасць. Дзеці павінны быць напагатове, спрабуючы зразумець, якія каманды выконваць.