Я бачу
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Вырашыце, хто будзе «вадзіць» першым. Гэтаму чалавеку трэба будзе выбраць прадмет, які знаходзіцца каля яго, і назваць першую літару ў якасці падказкі. Напрыклад: «Я бачу нешта, што пачынаецца на літару “с”». Цяпер у астатніх ігракоў ёсць магчымасць адгадаць, што гэта за прадмет. Ігрок, які дасць правільны адказ, загадвае наступным, і так па чарзе.
Нецікава гуляць, калі загаданае хутка знікае з поля зроку. Выберыце тое, што будзе доўга бачна.
Чым карысная гульня. Гэтая гульня прымушае дзяцей пільна прыглядацца да ўсяго, што ёсць вакол, каб адгадаць загаданы прадмет. Яна выдатна падыходзіць для развіцця назіральнасці. А яшчэ дапамагае цікава бавіць час у доўгіх паездках.