Я гэта ведаю!

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце ваша дзіця можа яшчэ нічога не гаварыць, але з кожным днём яно ведае ўсё больш і больш. Цікава назіраць, як дзіця разумее назвы прадметаў і дзеянняў. Падчас усіх відаў паўсядзённай дзейнасці абавязкова выкарыстоўвайце словы, якія яно пачынае пазнаваць, — яго імя і імёны астатніх членаў сям'і (вы можаце паўтарыць імёны бабулі, дзядулі, калі яны прыехалі ў госці, і прасачыць, ці паглядзіць дзіця ў напрамку чалавека, чыё імя вы назвалі).

Ваша дзіця запамінае ўсё больш назваў розных прадметаў. Зноў жа, займаючыся звычайнымі справамі, прагаворвайце ўсё, што вы робіце: «А дзе твая бутэлечка?» або «Цяпер надзенем табе куртку». Старайцеся выразна вымаўляць асобныя словы і назірайце, ці разумее іх ваша дзіця — ці шукае яно вачамі гэты прадмет, ці цягнецца да яго. Калі кажаце «не» ў той час, як яно збіраецца зрабіць нешта небяспечнае, ці бачыце вы яго рэакцыю на гэта слова? Па меры таго, як дзіця расце, вы будзеце заўважаць, наколькі развіваецца разуменне ім розных слоў.

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Гэта важныя крокі ў развіцці маўлення дзіцяці. Разуменне папярэднічае маўленню, і абодва гэтыя навыкі развіваюцца ў большай ступені, калі вы размаўляеце з дзіцем пра самыя розныя рэчы кожны дзень, нават да таго, як яно само загаворыць.