Я кармлю сябе
Што спатрэбіцца: маленькія кавалачкі прадуктаў, якія падабаюцца вашаму дзіцяці, зручнае месца, каб яно магло сядзець і перад ім была ежа.
У чым заключаецца гульня. У гэтым узросце многія дзеці пачынаюць есці самастойна. Ваша дзіця, верагодна, яшчэ не карыстаецца лыжкай, але ўжо можа браць ежу рукамі. Пакладзіце перад ім кавалачкі таго, што яно любіць, каб дзіця магло іх дастаць. Яно можа адразу ўзяць адзін з іх і пакласці ў рот. У такім выпадку пакажыце, як вы гэтаму рады («Ты сам з'еў / сама з’ела!» ці «Смачны банан?»). Можаце есці разам, паказвайце пры гэтым, што вам смачна і што вам падабаецца. Можаце нават карміць адзін аднаго.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. У залежнасці ад таго, да чаго вы прывыклі, і развіцця вашага дзіцяці вы можаце час ад часу працягваць карміць яго. Аднак заахвочванне да самастойнага кармлення ўмацоўвае скаардынаванасць дзеянняў і дакладнасць рухаў рукамі. Гэта навыкі, якія праз гады дапамогуць дзіцяці пачаць маляваць і пісаць. Калі вы размаўляеце з дзіцем падчас ежы, вы таксама стымулюеце яго маўленчае развіццё (напрыклад, дзіця засвойвае назвы прадуктаў).