Я люблю цябе, дзіцятка!
Што спатрэбіцца: добры настрой.
У чым заключаецца гульня. Гэтая гульня вельмі простая: трэба трымаць дзіця на руках, гушкаць яго і гаварыць: «Я люблю цябе, дзіцятка». А затым пацалаваць яго/яе ў макаўку, нос, далонькі, пальчыкі.
Чым больш вы абдымаеце, лашчыце і носіце сваё дзіця на руках, тым больш упэўненым у сабе і незалежным яно будзе, калі вырасце.
Чым карысная гульня. Памятайце, што важна падтрымліваць зносіны з дзіцем, а дакрананне — гэта першы крок да зносін.