Я сам/сама!

Што спатрэбіцца: нічога.

У чым заключаецца гульня. Ваша дзіця становіцца больш незалежным. Гэта вельмі радасна і для яго, і для вас, але можа выклікаць і некаторыя цяжкасці. Яно можа адмаўляцца рабіць тое, што вы просіце, ці хацець, каб вы зрабілі тое, што хоча яно. Прыйдзецца набрацца цярпення і ўзяць на ўзбраенне некалькі асаблівых стратэгій. Калі ваша дзіця настойвае («Я сам/сама!»), але тое, што яно спрабуе зрабіць, пакуль цяжкавата для яго, вы можаце падбадзёрыць, каб дзіця зрабіла нейкую частку, а потым далучыцца і дапамагчы, абавязкова пахваліўшы яго. Часам дапамагае метад «давай па чарзе», калі вы чаргуеце нейкія дзеянні і ў выніку ўсё атрымліваецца. Яшчэ можна прагаворваць тыя пачуцці і эмоцыі, якія дзіця ў гэты момант адчувае: «Я ведаю, што ты хочаш, каб я ўсё зрабіла па-твойму, але зараз гэта немагчыма. Цяпер трэба зрабіць вось так. Ты злуешся, давай зараз прыдумаем, што ты можаш зрабіць сам/сама, а тое, што табе хацелася, мы паспрабуем пазней».

Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця вучыцца быць незалежным і выказваць свае ўласныя жаданні. Гэта важны, але няпросты крок у яго развіцці. Ваша цярпенне і падтрымка паступова дапамогуць дзіцяці справіцца з пачуццём расчаравання і пачаць лепш разумець патрэбы іншых людзей, а таксама свае ўласныя жаданні.