Як не дапусціць удушэння

Удушша ў выніку праглынання старонняга прадмета часцей за ўсё адбываецца ва ўзросце ад аднаго да пяці гадоў. Актыўнае даследаванне навакольнага асяроддзя, калі дзеці могуць цягнуць у рот прадметы (дэталі цацак, гузікі і г. д.), або неасцярожнасць падчас ежы, цвёрдая ежа (арэхі) ці недастаткова здробненая мяккая ежа (вінаград, хот-догі, сасіскі і г. д.) з’яўляюцца частымі прычынамі ўдушэння.
Body

Як абараніць сваё дзіця ад удушэння:

  • Падчас ежы ці гульняў дзеці заўсёды павінны быць пад наглядам.
  • Не давайце дзецям, малодшым за чатыры гады, ежу, якая можа стаць прычынай таго, што дзіця падавіцца. Асабліва небяспечныя дробныя і цвёрдыя кавалачкі ежы — арэхі, папкорн, неразрэзаныя ягады са шчыльнай скуркай, недастаткова здробненыя кавалачкі сасіскі і ледзянцы.
  • Прывучайце дзяцей есці за сталом і не дазваляйце ім бегаць або гуляць падчас ежы.
  • Мячы і іншыя цацкі для малых дзяцей павінны быць большыя па памеры за шарык для настольнага тэніса.
  • Не дазваляйце малым дзецям гуляць з дробнымі цацкамі ці іх часткамі, яны могуць узяць іх у рот і падавіцца, што можа прывесці да ўдушша.
  • Вучыце старэйшых дзяцей захоўваць цацкі, якія ўтрымліваюць дробныя дэталі, у недаступным для малодшых братоў і сясцёр месцы.
  • Захоўвайце ўсю пластыкавую ўпакоўку і пакеты ў недаступным для дзяцей месцы і асабліва ўдалечыні ад месца, дзе яны спяць.
  • Выкідвайце зламаныя цацкі ў смецце. Пераканайцеся, што на падлозе ці даступных для дзіцяці паверхнях няма дробных прадметаў, напрыклад гузікаў, пацерак, манет, шпілек ці каменьчыкаў.
  • Зніміце завязкі з капюшонаў або каўняроў на ўсім дзіцячым адзенні.
  • Прывучыце дзяцей здымаць веласіпедныя шлемы ці ланцужок з шыі перад тым, як пачаць гуляць на дзіцячай пляцоўцы.
  • Не захоўвайце ў ложачку ці люльцы мяккія прадметы, плюшавыя ці мяккія цацкі, асабліва са стужкамі ці дробнымі дэталямі.
  • Укладвайце дзіця спаць на спіну, а гуляць — на жывоцік.
  • Пакараціце шнуры на жалюзі і шторах настолькі, каб маленькія дзеці не маглі дацягнуцца да іх. Размяшчайце ложачак далей ад фіранак. Не выкарыстоўвайце балдахіны, шторкі або падвесныя ўпрыгожванні для дзіцячых ложачкаў і ўкладвайце дзіця спаць на спіне.
  • Ложачак павінен быць у спраўным стане. Дзецям неабходна спаць ва ўласных ложачках.
  • Не пускайце жывёл, асабліва кошак, у пакоі, дзе спяць немаўляты і малыя дзеці.