Як пазбавіцца ад себарэйных скарыначак
Себарэйныя скарыначкі з’яўляюцца вынікам празмернай актыўнасці тлушчавых залоз (себарэя), якія выпрацоўваюць залішнюю колькасць тлушчу. Часам прычынай іх узнікнення з’яўляецца павышаная адчувальнасць скуры галавы да сродкаў гігіены, якія пасля нанясення не змываюць дастаткова старанна. Часта такое бывае, калі ў дзіцяці густыя валасы або калі бацькі занадта асцярожна мыюць галаву дзіцяці, баючыся за яго цемечка.
Каб выдаліць себарэйныя скарыначкі, дзейнічайце, як апісана ніжэй. За дзве-тры гадзіны да купання акуратна апрацуйце дзіцячым алеем скуру ў той вобласці, дзе іх назіраецца вялікая колькасць. Калі скарыначкі размякчацца, акуратна і беражліва паспрабуйце выдаліць іх шчотачкай або расчоскай. Падчас купання акуратна патрыце гэтыя ўчасткі шматком махровай тканіны або мачалкай-рукавічкай. Пасля купання, мыцця і стараннага прамывання валасоў галаву дзіцяці трэба прасушыць ручніком. Расчэсвайце валасы шчоткай ва ўсіх напрамках — гэта выдатны масаж валасістай часткі галавы, дзякуючы якому паскараецца кровазварот, паляпшаецца жыўленне валасоў і праца тлушчавых залоз.
Паўтарайце працэдуру пры кожным купанні датуль, пакуль себарэйныя скарыначкі не будуць выдалены цалкам. У наш час існуюць шампуні і пены, прызначаныя для догляду скуры галавы дзіцяці ў выпадку з’яўлення себарэі.