Як пазбегнуць абмаражэння

Халоднае надвор’е нясе з сабой шмат цяжкасцей, і адна з іх — гто абмаражэнне. Дзеці часта занадта паглыбляюцца ў гульню зімой і не заўважаюць небяспечных прыкмет абмаражэння. Абмаражэнне — гэта лакальная траўма, выкліканая замярзаннем скуры і, у цяжкіх выпадках, глыбейшых тканак (сухажылляў, мышц, крывяносных сасудаў). Прычынай абмаражэнняў могуць стаць нізкая тэмпература навакольнага асяроддзя, моцны паток халоднага паветра (вецер), працяглае знаходжанне на холадзе, адзенне і абутак, якія шчыльна сядзяць (шчыльныя пальчаткі, цесны або туга зашнураваны абутак).
Body

Як пазбегнуць абмаражэння

  • На дзіця трэба апранаць шматслойнае адзенне, разлічанае на халоднае надвор’е. Але сачыце, каб дзіця не перагравалася ці не пацела.
  • Закрывайце шчокі, нос, вушы. Апранайце на дзіця шалік, шапку і рукавіцы з тэрмаізаляцыяй, а не пальчаткі.
  • Абутак не павінен быць цесным або занадта шчыльным у вобласці наска, ён павінен мець добрую цеплаізаляцыю і быць воданепранікальным.
  • Праз гадзіну прагулкі адвядзіце дзіця з вуліцы, каб сагрэцца, выпіць гарачы напітак і пераапрануць мокрае адзенне.
  • Зніміце рукавіцы і праверце, ці няма першых прыкмет абмаражэння — знямелыя пальцы і бледная скура. Многія дзеці не заўважаюць, што іх пальцы моцна змерзлі і анямелі, ці проста не хочуць ісці дадому, таму што яны выдатна бавяць час і ім вельмі падабаецца гуляць на вуліцы.
  • Заўсёды сачыце, каб пальцы дзіцяці не замярзалі ці не было анямення! Калі гэта адбылося, іх трэба неадкладна сагрэць (напрыклад, змясціць рукі пад мышкі ці на жывот).
  • Не забывайце пра халодны вецер! Пры моцным ветры цела хутчэй губляе цеплыню, нават калі тэрмометр не паказвае вельмі нізкай тэмпературы.
  • Не выносьце немаўлят і малых дзяцей на вуліцу пры вельмі нізкіх тэмпературах і ветры!