Як распазнаць атручэнне ў дзяцей

Адзінай клінічнай карціны атручэння не існуе, і ў некаторых выпадках у дзяцей, якія праглынулі нешта, што можа стаць прычынай атручэння, яшчэ некаторы час не будзе назірацца яго праяў.
Body

Сімптомы, якія ўзнікаюць, у першую чаргу залежаць ад тыпу рэчыва, каторае стала прычынай атручэння, і ад яго колькасці. Далей прыведзены некаторыя з магчымых сімптомаў і прыкмет атручэння ў дзяцей:

  • у дзіцяці з'яўляецца слабасць, санлівасць, яно раптам пачынае дрэнна сябе адчуваць без заўважнай прычыны;
  • парушэнне свядомасці;
  • эпілептычны прыпадак;
  • галаўны боль;
  • страх і незвычайныя паводзіны;
  • парушэнне зроку і галюцынацыі;
  • цяжкасці з перамяшчэннем і нязграбнасць;
  • звужэнне або расшырэнне зрэнак;
  • пачашчанае ці цяжкае дыханне;
  • сэрца дзіцяці б'ецца хутчэй ці павольней;
  • раздражненне слізістых абалонак вачэй, носа або рота;
  • экзэма, а таксама падобныя на апёкі змены скуры вакол рота і носа;
  • павышанае сліна- або слёзавыдзяленне;
  • з'яўленне ў дзіцяці непрыемнага паху з рота;
  • боль і пякота ў горле, грудзях або жываце;
  • жаўтуха;
  • частае мочаспусканне або амаль поўная яго адсутнасць;
  • гарачка і дрыжыкі;
  • рвота;
  • панос;
  • кроў у стуле і/або рвота крывёй.

Асабліва вас павінны насцярожыць некаторыя нехарактэрныя з'явы ў памяшканні, якія могуць указваць на прычыну атручэння ў дзяцей: распаўсюджванне непрыемных пахаў, невытлумачальнае знікненне ці памяншэнне колькасці лекаў або прадметаў бытавой хіміі, разлітыя лекі ці бытавая хімія або пустыя ўпакоўкі ад іх.