Як спыніць крывацёк пры траўме

Крывацёк можа здарыцца па прычыне розных траўм (атрыманых у выніку парэзаў, падзенняў, а таксама дарожна-транспартных здарэнняў). Спосаб спынення крывацёку залежыць ад характару траўмы, а правільныя дзеянні ў падобнай сітуацыі набываюць дадатковае значэнне, бо менавіта ад іх залежаць магчымыя наступствы для здароўя.
Body

Паверхневая рана

  • Прамыйце пашкоджаны ўчастак чыстай праточнай вадой з мылам, каб выдаліць бруд.
  • Дайце ране высахнуць.

Невялікі крывацёк

  • Пасля прамывання раны дастаткова прыкласці да яе стэрыльную марлю.
  • Калі ў вас няма стэрыльнай марлі, выкарыстайце чыстую тканіну і зафіксуйце яе лейкапластырам.

Мацнейшы крывацёк

  • Спыніце крывацёк. Для гэтага зацісніце месца крывацёку, змясціце згорнутую стэрыльную марлю на рану і, не моцна прыціскаючы, утрымлівайце месца крывацёку нейкі час.
  • Высока падніміце частку цела, з якой ідзе кроў, каб паменшыць прыток крыві да яе.
  • Зафіксуйце стэрыльную марлю, абматаўшы яе бінтам (калі ёсць).
  • Калі вы ўбачыце, што кроў праступае праз марлю і бінт, не здымайце іх; замест гэтага прыцісніце месца крывацёку мацней, дадаўшы яшчэ марлі.
  • Праз 5–10 хвілін праверце, ці не спыніўся крывацёк.
  • Калі крывацёк не спыніўся або краі раны разышліся, неабходна звярнуцца да ўрача.
  • Прыціскайце рану ўвесь час, пакуль вы не даберацеся да медыцынскай установы.
  • Калі вы заўважыце, што пашкоджаная частка цела пачынае сінець або станавіцца халоднай, паслабце ціск.

Вельмі моцны крывацёк

  • Зацісніце рану, як апісана вышэй, і неадкладна выклічце хуткую медыцынскую дапамогу (103).
  • У чаканні хуткай дапамогі не адпускайце рану і трымайце частку цела ў прыпаднятым становішчы.
  • Калі вы заўважыце, што пашкоджаная частка цела пачынае сінець або станавіцца халоднай, паслабце ціск.
  • Сачыце за станам дзіцяці, размаўляйце з ім і супакойвайце яго.

Чаго нельга рабіць:

  • Ніколі не выдаляйце прадметы з раны, бо крывацёк можа ўзмацніцца!
  • Не кладзіце нічога ў рану!
  • Не прамывайце моцна рану, з якой назіраецца крывацёк!