Як зрабіць пластылін
Што спатрэбіцца: 2 шклянкі мукі, ½ шклянкі солі, 2 сталовыя лыжкі лімоннай кіслаты, 2 сталовыя лыжкі расліннага алею, харчовы фарбавальнік, ад 1 да 1½ шклянкі цёплай вады, міска, лыжка для змешвання.
У чым заключаецца гульня. Вы ведаеце, як прыгатаваць пластылін у хатніх умовах? Гэта танны і просты спосаб весела правесці час! Вы можаце рабіць пластылін якім заўгодна — розных колераў, глянцавым або матавым і нават з розным пахам. Гэта проста ўнікальны матэрыял для творчасці, яго можна выкарыстоўваць у самых розных навучальных занятках, і ён ніколі не надакучыць.
Крок 1.
Змяшайце ў місцы муку, соль, лімонную кіслату і алей.
Крок 2.
Калі ваш пластылін будзе аднаго колеру, дадайце харчовы фарбавальнік у цёплую ваду, бо гэта больш просты спосаб атрымаць аднародны колер, калі не — пераходзьце да крокаў з 3-га па 5-ы.
Крок 3.
Павольна дадавайце патроху вады ў міску для змешвання. Памешвайце, пакуль маса не ператворыцца ў аднароднае цеста.
Крок 4.
Энергічна вымесіце цеста, пакуль яно не перастане ліпнуць да рук. Калі яно ўсё яшчэ трохі ліпкае, можна дадаць крыху мукі, каб атрымаць ідэальную кансістэнцыю.
Крок 5.
Калі вы робіце цеста некалькіх колераў, водараў або тэкстур, падзяліце яго на роўныя часткі ў залежнасці ад таго, колькі тыпаў плануеце атрымаць у выніку. Раскладзіце цеста ў невялікія харчовыя пакеты і дадайце некалькі кропель харчовага фарбавальніка, араматызатара або бліскавак. Яркасць і насычанасць колеру і водару рэгулюйце самі. Замешваюць цеста ўнутры пакетаў, каб не запэцкаць фарбай рукі. Працягвайце мясіць, пакуль сумесь не стане цалкам аднароднай.
Захоўвайце пластылін у прахалодным сухім месцы ў закрытым кантэйнеры або ў пакеце на зашпільцы, каб ён заставаўся свежым на працягу некалькіх месяцаў.
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Падчас гэтага займальнага занятку ваша дзіця развівае дробную маторыку, усё лепш выкарыстоўваючы пальцы і рукі. Вашаму дзіцяці заўсёды вельмі цікава і пазнавальна ўсё рабіць разам з вамі.