Яркія шалікі

Што спатрэбіцца: яркі шалік або каляровая мяккая цацка, яркі прадмет адзення; мяккая паверхня ці дзіцячае крэсла.

У чым заключаецца гульня. Каб зрок развіваўся правільна, патрэбны «трэніроўкі». Адна з іх — сачыць за прадметам вачыма.

Падрыхтуйце месца, дзе будзеце гуляць. Пераканайцеся, што нічога не будзе адцягваць вашу ўвагу і ўвагу дзіцяці. І што пад рукой ёсць каляровы шалік.

Пакладзіце дзіця на падушку тварам да вас. Яшчэ адзін варыянт — пасадзіце ў дзіцячае крэсла. Сядзьце перад дзіцем, трымаючы ў руках яркі шалік.

Павольна паказвайце шалік з усіх бакоў, расказваючы пра тое, якія колеры бачыць дзіця. Калі вы ўбачыце, што яно зацікавілася, пачніце перамяшчаць шалік з аднаго боку ў іншы. Вы заўважыце, як дзіця сочыць за шалікам вачамі.

Гуляйце ў гэтую гульню часта, і калі ў вас няма яркага шаліка, выкарыстоўвайце іншы прадмет адзення ці каляровую мяккую цацку.

Калі вы заўважылі, што дзіця пачынае стамляцца або сумаваць, дайце яму адпачыць ці паспрабуйце іншы занятак.

Чым карысная гульня. Зрокавыя нейроны пачынаюць фарміравацца ў першыя месяцы жыцця. Заняткі, якія стымулююць зрок вашага дзіцяці, маюць вельмі важнае значэнне.