Заводзім сяброў
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. Ваша дзіця можа плакаць па-рознаму і сваім плачам звычайна спрабуе вам нешта сказаць. У гэтым узросце вы можаце заўважыць, што яно пачынае хвалявацца, калі з'яўляюцца новыя, незнаёмыя людзі, чаго раней не было. Гэта цалкам прадказальна. Арыентуйцеся ў першую чаргу на стан і настрой дзіцяці, каб яно знаёмілася з новымі людзьмі паступова і, па магчымасці, у знаёмай яму абстаноўцы. Заўсёды будзьце побач з дзіцем, калі да яго падыходзіць або звяртаецца незнаёмы яму чалавек. Калі вы бачыце, што дзіця бянтэжыцца ці пачынае плакаць, — супакойце яго. Пагаварыце з дзіцем спакойным голасам, трымаючы яго на руках, каб яно разумела, што вы з ім і што яно ў бяспецы. Можна пяшчотна пагушкаць дзіця, абняць ці праспяваць яму песеньку. Уважліва сачыце за станам і настроем, каб заўважыць, калі дзіця гатова знаёміцца. Гэта лёгка зразумець па тым, што яно аглядаецца і ўважліва разглядае рэчы і людзей вакол сябе. Паступова паспрабуйце яшчэ раз пазнаёміць дзіця з новымі людзьмі, звяртаючы ўвагу на прыкметы радасці ці дыскамфорту, якія яно выяўляе.
Кожнае дзіця індывідуальна. Вашаму могуць быць вельмі цікавы незнаёмыя новыя людзі ці яно можа даволі асцярожна прывыкаць да нават самых дружалюбных з іх. Рабіце так, як камфортней дзіцяці, i радуйцеся таму, што яно ў вас такое ўнікальнае!
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця вучыцца рэагаваць на новыя сітуацыі і людзей, і гэта рэакцыя, хутчэй за ўсё, будзе змяняцца ад тыдня да тыдня. Калі дзіця рэгулярна бачыць новых людзей, то з вашай дапамогай яно паступова будзе прывыкаць да іх і адчуваць сябе камфортна ў новых сітуацыях.