Збіраемся на вуліцу
Што спатрэбіцца: нічога.
У чым заключаецца гульня. Калі вы выходзіце на вуліцу (каб пагуляць, пайсці за пакупкамі і г. д.), часам можаце збірацца ў гульнявой форме. Проста скажыце дзіцяці, чаго вы ад яго чакаеце: «Давай збірацца на вуліцу. Можаш узяць мяч?» або «Надзень, калі ласка, шапку і світар». Агучце дзіцяці дзве-тры простыя просьбы або заданні, яму будзе цікава іх выконваць, а яшчэ гэта дасць разуменне таго, што ёсць абавязковыя справы, якія трэба зрабіць, перш чым весяліцца. Кожны раз дзякуйце за выкананне вашых просьбаў.
У розных сітуацыях падчас паўсядзённых заняткаў вы таксама можаце дапамагчы свайму дзіцяці рабіць абавязковыя справы, даючы яму простыя ўказанні, — напрыклад, калі яно рыхтуецца да сну («Калі ласка, вазьмі зубную шчотку і ўключы ваду»).
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Ваша дзіця вучыцца лепш разумець словы і сказы, што спрыяе развіццю маўлення, а таксама запамінаць некалькі просьбаў за адзін раз — гэта стымулюе развіццё мыслення.