Жывёлы з адбіткаў пальцаў
Што спатрэбіцца: нетаксічныя або пальчыкавыя фарбы, якія лёгка змываюцца, неглыбокі посуд для змешвання фарбы, папера, фартухі або старое адзенне, абрус, ануча або сурвэткі.
У чым заключаецца гульня. Спачатку падрыхтуйце ўсё, што вам спатрэбіцца як для творчасці, так і для прыбірання (асабліва з дзецьмі малодшага ўзросту).
Спытайце ў дзяцей, якіх жывёл яны хацелі б стварыць. Гэта можа быць хто заўгодна — кошка, слон, мыш, чарапаха... Ці нават некалькі жывёл, каб атрымалася ферма, заапарк ці джунглі!
Дастаём фарбы. Можна выкарыстоўваць неглыбокі посуд для змешвання — гэта выдатны спосаб паказаць дзецям, як атрымліваць новыя колеры.
Папрасіце дзяцей акунуць палец у фарбу, а затым пакінуць на паперы адбітак, які будзе служыць галавой і тулавам жывёлы.
Няхай фарба высахне, пасля чаго дзеці змогуць дамаляваць больш дробныя дэталі — вушы, палоскі, хвасты — усё, што трэба, каб атрымаўся задуманы імі звер!
Дзецям больш старэйшага ўзросту, магчыма, захочацца памаляваць пальцамі яшчэ, ствараючы з адбіткаў фон, напрыклад мора вакол чарапахі або траву і дрэвы вакол слана.
Дзецям малодшага ўзросту можа захацецца проста наляпаць як мага больш фарбы і размазаць яе пальцамі па лісце. Падрыхтуйце дастатковую колькасць паперы, каб яны тварылі колькі душы заўгодна!
Чаму пры гэтым вучыцца дзіця. Дзеці вельмі любяць маляваць! Гэта творчае заданне дазваляе ім выкарыстоўваць колеры і формы для самавыяўлення, і ў выніку ў іх атрымліваюцца любімыя жывёлы!