Змены ў месцы ўкусу насякомага і распазнанне алергічных рэакцый
Змены ў месцы ўкусу (лакальныя змены) часцей за ўсё выяўляюцца як:
- дыскамфорт;
- пачырваненне;
- боль;
- прыпухласць;
- сверб;
- гарачка;
- з’яўленне невялікай колькасці крыві.
Пасля з’яўлення лакальных змен неабходна на працягу некалькіх наступных гадзін уважліва сачыць за агульным станам вашага дзіцяці, каб своечасова выявіць узнікненне сур’ёзнай алергічнай рэакцыі.
Змены і рэакцыі на ўкусы насякомых у цяжкіх выпадках могуць закрануць увесь арганізм дзіцяці. Такі стан можа азначаць цяжкую алергічную рэакцыю з пагрозай для жыцця і патрабаваць тэрміновай медыцынскай дапамогі. Да найбольш распаўсюджаных сімптомаў і прыкмет цяжкай алергічнай рэакцыі адносяцца:
- сверб і сып па ўсім целе, у тым ліку ў месцах, размешчаных далёка ад месца ўкусу;
- алергічны сып (чырвоныя кропкі на скуры);
- ацёк твару, вуснаў, павек ці языка;
- пяршэнне ў горле;
- адчуванне сціснутасці ў горле ці грудзях;
- кашаль;
- задышка, цяжкае дыханне і хрыпы;
- млоснасць, рвота, боль у жываце, панос;
- галавакружэнне і непрытомнасць;
- слабы пульс;
- зніжэнне крывянога ціску;
- бледная скура;
- патлівасць;
- напружанне.
Калі вы заўважылі ў дзіцяці любы з гэтых сімптомаў і прыкмет, неадкладна выклічце хуткую медыцынскую дапамогу (103), а калі вы можаце дабрацца да ўрача хутчэй, арганізуйце транспарціроўку дзіцяці да найбліжэйшай медыцынскай установы (паліклінікі, медыцынскага цэнтра, бальніцы), у выпадку неабходнасці ў гэты час праводзьце мерапрыемствы па сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.