Знайдзі сябра па перапісцы
Што спатрэбіцца: ручка або аловак, папера, канверт, маркі.
У чым заключаецца гульня. Паспрабуйце знайсці для свайго дзіцяці сябра па перапісцы сярод сваякоў ці сяброў сям’і, якія жывуць далёка. У лісце папрасіце дзіця напісаць пра самае рознае, напрыклад, чым яно займалася, што падабаецца і не падабаецца, што плануе ці спадзяецца зрабіць у хуткім часе і гэтак далей. Заахвочвайце дзіця да праяўлення творчага падыходу пры напісанні лістоў і рабіце іх вясёлымі і цікавымі: няхай дадае малюнкі, наклейкі, фотаздымкі ці нават невялікія падарункі. Няхай яно ў сваю чаргу распытвае свайго сябра і абавязкова паведаміць уласны адрас, каб суразмоўца мог адправіць адказ.
Чым карысная гульня. Перапіска дапаможа дзіцяці завязаць сяброўскія адносіны, навучыць праяўляць сябе і цаніць напісанае. Рэгулярнае напісанне лістоў паляпшае пісьменнасць і зрокава-маторную каардынацыю. Дзецям спадабаецца атрымліваць лісты ў адказ па пошце.