Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках
Садавіна і гародніна: падавайце добры прыклад і весяліце
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Падавайце прыклад: калі вы хочаце, каб ваша дзіця ела садавіну і гародніну, пераканайцеся, што яно бачыць, як вы атрымліваеце ад іх асалоду кожны дзень.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Ператварыце час прыёму ежы ў вясёлы занятак. Зрабіце выгляд, што бульбяное пюрэ — гэта «бульбяны клей», да якога любіць прыліпаць іншая гародніна. Дзеці могуць акунуць лыжкі з пюрэ ў груду іншай гародніны, такой як гарох, кукуруза і нарэзаная кубікамі морква.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Ператварыце простую піцу з лаваша або піты ў пацешны тварык, выклаўшы начынку для піцы так, каб зрабіць вочы, нос, рот і вушы.
Гародніна: дадавайце яе ўсюды, дзе можаце
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Дадайце больш карысных рэчываў у рацыён вашага дзіцяці, дапаўняючы гароднінай любімыя стравы. Напрыклад, дадайце ў соус баланьезэ цёртую моркву і кабачкі.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Дзеці любяць гамбургеры, таму «нафаршыруйце» катлету дадатковай гароднінай, напрыклад гарохам, кукурузай, нарэзаным кубікамі сельдэрэем, дробна нарэзанай брокалі, цёртым гарбузом або морквай.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Хатні гарбузовы і таматны суп вельмі карысныя і падабаюцца дзецям. Падавайце іх у любімай вясёлай кружцы з тостамі-«салдацікамі» для абмаквання.
Зрабіце садавіну і гародніну зручнымі для ўжывання дзецьмі
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
Дзецям лёгка есці садавіну і гародніну, калі яны нарэзаныя ў выглядзе кубікаў, палачак або долек. Выбірайце маленькія мандарыны з рыхлай скуркай — дзіцяці іх лягчэй абіраць. З гэтай жа мэтай упэўніцеся, што кончык банана лёгка ламаецца.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
«Я магу з'есці вясёлку»: зрабіце фруктовую вясёлку, выкладваючы на талерцы любыя рознакаляровыя ягады і садавіну з тых, што ёсць пад рукой (клубніцы, маліны, парэчкі, агрэст, ажыны, апельсіны, мандарыны, дурніцы, чарніцы, чырвоны вінаград, кавалачкі грушы, яблыка, ананаса, кавуна, ківі, дыні). Прапануйце дзецям паспрабаваць кожны фрукт на вясёлцы.
Зручныя для ўжывання дзецьмі садавіна і гародніна: у малюнках © raisechildren.net
У асобных выпадках, падаючы прысмакі, імкніцеся спалучаць іх са здаровай ежай. Напрыклад, накаліце зефір на шпажку з садавіной, а не прапануйце прысмакі самі па сабе.