Эмацыянальны (псіхалагічны) гвалт з дзяцей
«Эмацыянальны гвалт — гэта варожыя паводзіны ў адносінах да дзіцяці з боку маці/бацькі або іншай асобы, якая даглядае дзіця».
Body
Формы эмацыянальнага гвалту з дзяцей:
- Непрыманне дзіцяці — маці/бацька дзейнічае так, як быццам дзіцяці не існуе, або ўвесь час яго адштурхоўвае.
- Прыніжэнне або абясцэньванне — маці/бацька ўвесь час крытыкуе, зневажае, высмейвае і сароміць дзіця.
- Тэрарызм — маці/бацька вербальна тэрарызуе дзіця, пагражаючы кінуць яго, выкінуць з дому, прычыніць яму боль, скрасці яго рэчы, зрабіць нешта дрэннае з яго гадаванцам.
- Ізаляцыя — маці/бацька ізалюе дзіця ад нармальных сацыяльных зносін, звужае яго кантакты са сваякамі і зносіны з аднагодкамі.
- Фарміраванне неадэкватных паводзін, так званага «псавання дзіцяці» — маці/бацька падштурхоўвае дзіця да розных форм гвалтоўных, дэструктыўных і антысацыяльных паводзін.
- Эксплуатацыя — маці/бацька эксплуатуе дзіця, каб задаволіць уласныя патрэбы, прымушае яго выконваць непрыдатную работу або работу, да якой дзіця не гатова ў дадзены перыяд свайго развіцця.
- Эмацыянальная халоднасць і недаступнасць маці/ бацькі — у адносінах паміж дзіцем і бацькамі не хапае эмацыянальнай цеплыні.
- Зменлівыя патрабаванні і непаслядоўнае выхаванне — маці/бацька мае расплывістыя або дваістыя патрабаванні да дзіцяці, што пазбаўляе таго пачуцця стабільнасці і надзейнасці ў сям’і.
Як распазнаць дзіця, якое падверглася эмацыянальнаму гвалту?
Фізічнымі паказчыкамі эмацыянальнага гвалту з’яўляюцца затрымка росту і развіцця дзіцяці, міжвольнае мачаспусканне і дэфекацыя, удары галавой, кусанне, парушэнні сну і галаўныя болі. Калі вы заўважаеце незвычайныя эмацыянальныя рэакцыі ў дзіцяці, такія як фобіі, іпахондрыя, дакучлівая ідэя, крайнасці ў паводзінах, трывога, недарэчныя «дарослыя» або інфантыльныя паводзіны, раптоўныя змены ў знешнасці дзіцяці, рэзкае зніжэнне паспяховасці ў школе — магчыма, гэтае дзіця падвяргаецца эмацыянальнаму гвалту. Дэпрэсія, спробы самагубства і адмова дзіцяці ад сямейнага акружэння таксама могуць указваць на гэтую форму жорсткага абыходжання.