Фізічны гвалт з дзяцей

Пад фізічным гвалтам з дзіцяці разумеюць частае або аднаразовае жорсткае абыходжанне з дзіцем, наўмыснае прычыненне болю, цялесных пашкоджанняў, а таксама любое ўзаемадзеянне з бацькамі і іншымі асобамі, якое звязана з патэнцыяльнай рызыкай атрымання цялесных пашкоджанняў.
Body

Прыклады фізічнага гвалту: плясканне па патыліцы, удары рукамі, нагамі ці якімі-небудзь прадметамі (напрыклад, рамянём), устрэсванне (у асноўным немаўлят), здушванне шыі, штурханне, атручванне, прыпяканне ці апусканне частак цела дзіцяці ў гарачую вадкасць, уздзеянне на дзіця гарачай парай, звязванне і прывязванне, нападзенне з ужываннем зброі, пакіданне дзіцяці аднаго замкнёным у машыне і г. д.

Найбольш распаўсюджанай формай фізічнага гвалту з боку дарослых з’яўляецца цялеснае пакаранне дзіцяці як дысцыплінарная мера «выхавання». Цялесныя пакаранні вельмі небяспечны для дзяцей, у многіх выпадках яны з’яўляюцца прычынай іх смерці, інваліднасці і фактарам, які садзейнічае агрэсіўным паводзінам дзяцей і развіццю іншых паводзінных расстройстваў у будучыні.

Як распазнаць дзіця, якое падверглася фізічнаму гвалту

Фізічны гвалт не абавязкова выяўляецца ў прычыненні дзецям цяжкіх цялесных пашкоджанняў, і траўмы не заўсёды могуць быць бачнымі. Калі вы заўважылі ў дзіцяці сінякі рознага колеру на незвычайных месцах, такіх як твар, сцёгны, галёнкі, спіна, жывот, патыліцу і г. д., апёкі, пераломы, парэзы, драпіны, няроўныя валасы або сляды ад вырваных валасоў — гэта можа быць прыкметамі таго, што дзіця падвяргаецца фізічнаму гвалту. Калі дзіця незвычайна асцярожнае ў кантакце з дарослымі або празмерна дагаджае, сарамлівае, замкнёнае або гіперактыўнае, калі яму цяжка наладжваць адносіны з аднагодкамі, у яго дрэнныя сацыяльныя, кагнітыўныя і моўныя навыкі, калі яно выяўляе схільнасць вырашаць праблемы з дапамогай агрэсіі і дэманструе гнеў без прычыны, то гэта можа ўказваць на тое, што дзіця падвяргаецца фізічнаму гвалту.

Калі цікава, паглядзіце відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Nc9SY3Fde_o