«Калі рассеяўся дым», або негатыўны эфект пасіўнага курэння

Рэшткавы нікацінавы след (тытунёвы дым, які ўеўся), — уздзеянне часціц нікаціну і іншых шкодных хімічных рэчываў, што ўтрымліваюцца ў тытуні, якое працягваецца доўгі час пасля курэння з-за асядання гэтых часціц на розных паверхнях.
Body

Часціцы, якія ўтвараюцца пры гарэнні тытуню, застаюцца на адзенні, паверхнях мэблі, фіранак, дываноў, унутры аўтамабіля і г. д. на працягу доўгага часу. Гэтыя часціцы лёгка і хутка змешваюцца з іншымі забруджвальнымі рэчывамі, якія прысутнічаюць у памяшканні, утвараючы вельмі шкодную сумесь.

Такім чынам, пазбегнуць уздзеяння тытунёвых вырабаў практычна немагчыма — шкодныя рэчывы трапляюць на нас пры простым дакрананні да забруджаных паверхняў, а таксама пры ўдыханні паветра ў памяшканнях, дзе адбылося іх асяданне.

Асаблівую праблему ўяўляюць сабой цыгарэтныя акуркі: яны з’яўляюцца не толькі адным з асноўных забруджвальнікаў навакольнага асяроддзя, але і сур’ёзнай непасрэднай пагрозай для здароўя чалавека. Справа ў тым, што ў фільтрах затрымліваецца значная доля нікаціну і іншых шкодных рэчываў, якія могуць вызваляцца нават праз некалькі дзён пасля таго, як цыгарэта была патушана.

Асаблівай рызыцы падвяргаюцца немаўляты і дзеці ранняга ўзросту, якія:

  • не могуць пазбегнуць гэтага ўздзеяння;
  • большую частку часу знаходзяцца дома;
  • імкнуцца ўсё памацаць і ўзяць у рот.

Акрамя таго, колькасць удыхаў у хвіліну ў дзяцей большая, чым у дарослых, таму большая і колькасць шкодных рэчываў, якія паглынаюцца, а ўздзеянне на здароўе больш адчувальнае!

Вучоныя ўсё яшчэ вывучаюць шкоду, звязаную з гэтым відам уздзеяння тытуню. У чаканні новых адкрыццяў адзінае надзейнае рашэнне — выбіраць і ствараць для сябе і сваіх дзяцей асяроддзе, свабоднае ад тытуню.

Цалкам забараніце курыць у месцах, дзе вы «галоўны», — у сябе дома і ў машыне!

Калі вы ўсё ж дазваляеце курыць у памяшканні, дзе жывяце вы і дзіця (што мы настойліва НЕ рэкамендуем!), прытрымлівайцеся наступных правілаў:

  • Адвядзіце для гэтага асобны, фізічна аддзелены пакой — той, у якім ваша дзіця ніколі не бывае!
  • Рэгулярна ачышчайце попельніцы!
  • Рэгулярна мыйце ўсе наяўныя паверхні, а таксама адзенне!
  • Часцей праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцеся вы і дзіця!

Гуляючы з дзецьмі, выбірайце рэстараны, кафэ і гульнявыя пакоі, дзе курэнне цалкам забаронена!