Курэнне шкоднае для здароўя
Тытунёвы «кактэйль» змяшчае некалькі тысяч хімічных рэчываў! Сотні з іх вельмі таксічныя для чалавечага арганізма, пры гэтым не менш чым 70 розных рэчываў адносяцца да катэгорыі канцэрагенаў.
У прыватнасці, асабліва выдзяляюцца ТРЫ РЭЧЫВЫ:
Нікацін — яго ўздзеянне на мозг пачынаецца ўсяго праз некалькі секунд пасля трапляння ў арганізм. Гэта прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску і пачашчэння пульсу. Таксама нікацін «вінаваты» ў развіцці моцнай залежнасці ад тытуню!
Вокіс вугляроду — замяняе кісларод пры транспарце рэчываў праз крываток і такім чынам змяншае колькасць кіслароду, неабходнага для нармальнага функцыянавання нашых тканак і органаў.
Смала — звужае невялікія дыхальныя шляхі ў лёгкіх і яшчэ больш абцяжарвае забеспячэнне арганізма кіслародам. Акрамя таго, яна назапашваецца ў бранхіёлах і з часам выклікае «кашаль курыльшчыка», спрыяе развіццю многіх інфекцый лёгкіх.
Улічваючы ўсё вышэйсказанае, нядзіўна, што курэнне з’яўляецца асноўнай прычынай наступных захворванняў:
- рак лёгкіх;
- ішэмічная хвароба сэрца;
- хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх.
Акрамя таго, курэнне спрыяе ўзнікненню:
- атэрасклерозу;
- цэрэбраваскулярных захворванняў, уключаючы інсульт;
- больш чым 20 тыпаў і падтыпаў злаякасных захворванняў (ротавай поласці, гартані, стрававода, страўніка, мачавога пузыра, шыйкі маткі);
- вострых рэспіраторных захворванняў;
- астмы (а таксама яе абвастрэння!).
Курэнне таксама ўплывае на рэпрадуктыўны патэнцыял, а менавіта прыводзіць да праблем з зачаццем.
Штогод больш за 8 мільёнаў чалавек паміраюць ад наступстваў курэння.