Каляндар імунізацыі
Узрост, у якім робяцца тыя ці іншыя прышчэпкі, выбіраецца такім чынам, каб ваша дзіця было абаронена ад пэўных хвароб як мага раней і найлепшым чынам.
|
Пры нараджэнні |
|
2 месяцы |
3 месяцы |
4 месяцы |
6 месяцаў |
12 месяцаў |
18 месяцаў |
6–7 гадоў |
11 гадоў |
БЦЖ-М |
1-я доза |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
ГВ |
1-я доза |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
АКДС |
|
|
1-я доза |
2-я доза |
3-я доза |
|
|
4-я доза
|
АДС
|
АДС-М
|
ХіБ |
|
|
1-я доза |
2-я доза |
3-я доза |
|
|
|
|
|
ІПВ |
|
|
1-я доза |
2-я доза |
3-я доза |
|
|
4-я доза |
|
|
ПКВ |
|
|
1-я доза |
2-я доза |
|
3-я доза |
|
|
|
|
АПК Грып |
|
|
|
|
|
1-я доза |
1-я доза
|
|
2-я доза
|
|
БЦЖ-М — вакцына супраць туберкулёзу з мінімальным утрыманнем атэнуіраваных жывых цел; ГВ — вакцына супраць гепатыту B; АКДС — камбінаваная вакцына супраць дыфтэрыі, слупняку, коклюшу; АДС — вакцына супраць дыфтэрыі, слупняку; АД — вакцына супраць дыфтэрыі; ХіБ — вакцына супраць гемафільнай інфекцыі; ІПВ — інактываваная вакцына супраць поліяміэліту; ПКВ — кан’югіраваная вакцына супраць пнеўмакокавай інфекцыі; АПК — вакцына супраць адру, эпідэмічнага паратыту, краснухі.
У першыя 12 гадзін жыцця нованароджаным уводзяць першую дозу вакцыны супраць гепатыту В (ГB), а вакцыну супраць туберкулёзу (БЦЖ-М) — на 3–5-ы дзень жыцця, перад выпіскай з родадапаможнай установы.
У 2 месяцы ваша дзіця атрымлівае паўторна вакцыну ад віруснага гепатыту В (ГВ) у складзе першай дозы камбінаванай пяцівалентнай вакцыны ад дыфтэрыі, слупняку, коклюшу (АКДС), гемафільнай інфекцыі (ХіБ) і вакцыны ад поліяміэліту (ІПВ), а таксама першую дозу кан’югіраванай вакцыны супраць пнеўмакокавай інфекцыі (ПКВ)*.
У 3 і 4 месяцы вашаму дзіцяці ўвядуць адпаведна другую і трэцюю дозы камбінаванай вакцыны ад дыфтэрыі, слупняку, коклюшу (АКДС), гемафільнай інфекцыі (ХіБ) і поліяміэліту (ІПВ), а таксама адпаведна трэцюю і чацвёртую дозы вакцыны супраць віруснага гепатыту В (ГВ).
Таксама ў 4 месяцы дзіця атрымае другую дозу кан’югіраванай вакцыны супраць пнеўмакокавай інфекцыі (ПКВ)*.
У 6 месяцаў вашаму дзіцяці ўвядуць першую дозу вакцыны супраць грыпу і затым штогод да 3 гадоў перад пачаткам сезоннага ўздыму захворвання.
У 12 месяцаў дзіця атрымае камбінаваную трохвалентную вакцыну супраць адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі (АПК); таксама яму можа быць уведзена трэцяя доза прышчэпкі ад пнеўмакокавай інфекцыі (ПКВ)*.
У 18 месяцаў вашаму дзіцяці ўвядуць чацвёртую дозу камбінаванай вакцыны (першая рэвакцынацыя) супраць дыфтэрыі, слупняку, коклюшу (АКДС).
Ва ўзросце 6 гадоў ваша дзіця атрымлівае камбінаваную вакцыну (другая рэвакцынацыя) супраць дыфтэрыі, слупняку (АДС) і другую дозу трохвалентнай вакцыны ад адру, эпідэмічнага паратыту і краснухі (АПК).
У 7 гадоў — вакцынацыя ад поліяміэліту (ІПВ).
У 11 гадоў дзіцяці ўвядуць вакцыну супраць дыфтэрыі (АД).
Імунізацыя супраць гемафільнай (ХіБ) інфекцыі праводзіцца ў 2, 3, 4 месяцы, а таксама дзецям да дасягнення імі ўзросту 5 гадоў, якія раней па нейкіх прычынах не атрымалі гэтую прышчэпку, пры наяўнасці ў іх аднаго з наступных захворванняў або станаў:
- хранічны гепатыт;
- цыроз печані;
- хранічныя захворванні нырак, сэрца, лёгкіх;
- імунадэфіцытныя станы (уключаючы ВІЧ);
- мукавісцыдоз.
*Імунізацыя супраць пнеўмакокавай інфекцыі (ПКВ) дзяцей у адпаведнасці з узростам, а таксама дзяцей іншых узростаў да дасягнення імі 5 гадоў праводзіцца пры наяўнасці пэўных захворванняў або станаў (гл. «Вакцына ад пнеўмакокавай інфекцыі»).