Купанне нованароджанага: у малюнках

Падрыхтоўка ванначкі для нованароджанага. Купанне нованароджанага. Бяспека нованароджанага ў ванне.
Body

Падрыхтоўка нованароджанага да купання

Bathing a newborn: in pictures

Пачніце са збору ўсіх неабходных вам рэчаў для купання — ручнікоў, мачалкі, ваты, новых падгузнікаў і чыстага адзення. Размясціце іх у зручным месцы ў межах дасяжнасці ад ванны. Падрыхтуйце разгорнуты ручнік, каб выцерці дзіця.

Bathing a newborn: in pictures

Упэўніцеся, што ў пакоі камфортная тэмпература. Наліце ​​ў ванну цёплую ваду прыкладна на 10–13 см па вышыні. Вымерайце тэмпературу вады ў ванначцы з дапамогай спецыяльнага тэрмометра — яна павінна быць каля 36–37 °C, не большай.

 

Bathing a newborn: in pictures

Намачыце ватны тампон цёплай вадой і акуратна ачысціце павекі дзіцяці. Рэкамендацыі адносна напрамку апрацоўкі вачэй у розных краінах адрозніваюцца. Беларускія ўрачы раяць праціраць вочы ад знешняга вугалка да ўнутранага, спецыялісты ў некаторых іншых краінах — ад унутранага да знешняга. Важна прытрымлівацца выбранага варыянта і не вадзіць тампонам у розных кірунках. Для кожнага вока выкарыстоўвайце новы ватны тампон.

Купанне нованароджанага

Bathing a newborn: in pictures

Калі ванна будзе гатовая, раздзеньце дзіця. Адной рукой утрымлівайце яго галаву і плечы, а другой падтрымлівайце яго цела. Асцярожна апусціце дзіця ў ванну.

Bathing a newborn: in pictures

Адзін ці два разы на тыдзень мыйце яму валасы. Для гэтага пакладзіце дзіця ў ванну і акуратна апаласніце яго галаву вадой. Пакуль яно не падрасце, шампунь не патрэбны.

 

Bathing a newborn: in pictures

Пры купанні выкарыстоўвайце мяккую мачалку, выконвайце працэдуру ў такой паслядоўнасці: акуратна ачысціце твар дзіцяці (1), затым яго шыю і цела (2), у апошнюю чаргу мыйце геніталіі і ягадзіцы (3).

Бяспека нованароджаных у ванне

 

Bathing a newborn: in pictures

Утапленне немаўляці магчыма на глыбіні, меншай за 5 см. Ніколі не пакідайце нованароджанага ў ванначцы без нагляду. Калі вам трэба выйсці з ваннага пакоя, загарніце дзіця ў ручнік і вазьміце з сабой.

Bathing a newborn: in pictures

Звычайна для купання немаўляці мыла не патрабуецца — ад яго цела будзе слізкім, а гэта небяспечна, да таго ж мыла можа выклікаць раздражненне і сухасць скуры дзіцяці. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце мяккі ачышчальны сродак, які адпавядае ўзросту дзіцяці (інфармацыя павінна быць змешчана на ўпакоўцы).

Bathing a newborn: in pictures

Пасля завяршэння купання акуратна абсушыце скуру дзіцяці, адзеньце яго і пакладзіце ў бяспечнае месца, напрыклад у ложачак ці калыску.