Курэнне і COVID-19
КУРЭННЕ НЕ АБАРАНЯЕ ВАС АД КАРОНАВІРУСА! НААДВАРОТ!
Павышаная рызыка заражэння
Пальцы курыльшчыкаў кантактуюць з вобласцю рота значна часцей, што павялічвае верагоднасць перадачы віруса з паверхні рук на слізістую абалонку рота.
Асаблівая рызыка заражэння ўзнікае пры карыстанні ўстройствамі, ужыванне якіх прадугледжвае сацыяльны складнік, напрыклад, кальяна, а таксама электронных цыгарэт, калі яны выкарыстоўваюцца больш чым адным чалавекам.
Больш цяжкая клінічная карціна захворвання
У большасці курыльшчыкаў меншая жыццёвая ёмістасць лёгкіх. Гэта з’яўляецца асаблівай праблемай, калі павялічваецца патрэба ў кіслародзе ці калі здольнасць арганізма адэкватна яго выкарыстоўваць змяншаецца, як гэта адбываецца пры інфекцыях. Прыводзіцца ўсё больш навуковых доказаў таго, што курыльшчыкі адносяцца да групы павышанай рызыкі развіцця больш цяжкай клінічнай карціны COVID-19.
А як наконт пасіўнага курэння?
Сёння дзеці праводзяць у памяшканні больш часу, чым звычайна. У дзяцей, якія растуць ва ўмовах павышанага ўздзеяння тытунёвага дыму, ахоўныя сілы арганізма, як правіла, паслабленыя, што павялічвае рызыку інфекцый ніжніх дыхальных шляхоў, сярэдняга атыту і астмы. У такіх дзяцей таксама развіваецца больш цяжкая клінічная карціна віруснай пнеўманіі, якая выклікаецца, у прыватнасці, новым каранавірусам.
Асаблівую рызыку для здароўя нясе «рэшткавы» тытунёвы дым — дым, які застаецца ў выглядзе дробных часціц на навакольных паверхнях і прадметах. У такім выглядзе ён аказвае таксічнае ўздзеянне на працягу доўгага часу.
Не развівайце шкодную звычку! Няхай пандэмія дасць штуршок да станоўчых змен!
Знаходжанне ў памяшканні на працягу больш доўгага часу, меншая колькасць заняткаў, нуда, дыстанцыйная праца, стан павышанага стрэсу і трывогі — фактары, якія могуць выклікаць жаданне часцей цягнуцца за цыгарэтай, а ў былых курыльшчыкаў можа з’явіцца спакуса пачаць зноў.
З іншага боку, цяперашняя сітуацыя можа стаць унікальным шанцам для прыняцця некаторых жыццёва важных рашэнняў, новай матывацыяй.
Няхай усведамленне павышанай рызыкі заражэння каранавірусам заахвоціць вас кінуць курыць. Наўрад ці нейкае рашэнне можа быць лепшым за гэтае ў інтарэсах свайго ўласнага здароўя, здароўя сям’і і, перш за ўсё, дзяцей!