Магчымыя рэакцыі на ўвядзенне вакцыны супраць гепатыту В
Як і ў выпадку з прыёмам любога іншага лекавага прэпарату, у нязначнай колькасці дзяцей вакцына можа выклікаць часовыя мясцовыя і агульныя рэакцыі на яе ўвядзенне, такія як:
- балючасць, пачырваненне, ацёчнасць або ўшчыльненне ў месцы ін’екцыі;
- страта апетыту;
- млявасць і санлівасць або раздражняльнасць і плаксівасць;
- рвота, дыярэя;
- нязначнае павышэнне тэмпературы цела.
Гэтыя часовыя рэакцыі — прыкметы імуннага адказу на ўвядзенне вакцыны, яны праходзяць на працягу некалькіх дзён.
Вельмі рэдка (менш за 1 з 10 000 выпадкаў) пасля вакцынацыі можа ўзнікнуць сур’ёзная алергічная рэакцыя ў выглядзе значнага ацёку твару і шыі (анафілаксія). Распаўсюджванне ацёку можа выяўляцца цяжкім дыханнем, асіпласцю голасу, гаўклівым кашлем, слабасцю з галавакружэннем і стратай прытомнасці. Такая рэакцыя патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі, але ў большасці выпадкаў яна праяўляецца адразу пасля ўвядзення вакцыны, калі дзіця яшчэ знаходзіцца ў арганізацыі аховы здароўя.
Рэкамендацыі:
З мэтай назірання за станам і паводзінамі дзіцяці на працягу 30 хвілін пасля ўвядзення вакцыны неабходна заставацца ў арганізацыі аховы здароўя.
У выпадку развіцця ў вашага дзіцяці анафілаксіі ўжо пасля таго, як вы пакінулі арганізацыю аховы здароўя, неадкладна звярніцеся ў аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі.